Сацыяльная сфера, прамысловасць і спорт сярод актуальных сумесных праектаў Мінска з расійскім Ульянаўскам

8 сентября 2022

Мінск зацікаўлены ў больш цесным двухбаковым супрацоўніцтве з расійскімі гарадамі-пабрацімамі.

Шмат сумесных праектаў запланавана з Ульянаўскам найперш у сацыяльнай сферы, прамысловасці і спорце.

Перспектывы супрацоўніцтва абмеркавалі мэр беларускай сталіцы Уладзімір Кухараў з кіраўніком Ульянаўска Дзмітрыем Вавіліным. Асаблівая ўвага ўзаемадзеянню ў прамысловай сферы, у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, павелічэнню паставак спажывецкіх тавараў.

Горад на Волзе зацікаўлены таксама ў абнаўленні парку гарадскога пасажырскага транспарту  - трамваяў і тралейбусаў, а таксама  камунальнай тэхнікі.

Пабрацімскія адносіны паміж Мінскам і Ульянаўскам былі ўсталяваны 7 гадоў таму. Усяго ў нашай сталіцы 7 расійскіх гарадоў-пабрацімаў.