З паўночы сённяшняга дня на ўсходзе Украіны пачаў дзейнічаць рэжым спынення агню

23 декабря 2017

Навагодняе перамір'е. З паўночы сённяшняга дня на ўсходзе Украіны пачаў дзейнічаць рэжым спынення агню. Наконт увядзення бестэрміновага перамір'я ў Данбасе ў сувязі з навагоднімі святамі ў мінулую сераду дамовілася трохбаковая кантактная група па ўрэгуляванні канфлікту ў рэгіёне.

Спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе Марцін Сайдзік яшчэ раз адзначыў важнасць прытрымлівання і выканання мінскіх дамоўленасцяў, а таксама неабходнасць забеспячэння міру і спакою ў святочныя дні. Акрамя таго, удзельнікі перамоў пацвердзілі імкненне правесці абмен палоннымі да канца года.