Прэзідэнт правёў сустрэчу з кіраўнікамі МЗС дзяржаў - членаў АДКБ

20 июня 2023

Краінам АДКБ трэба трымацца разам. Становішча ў свеце не пакідае ў гэтым ніякіх сумненняў. І на гэтым зрабіў акцэнт наш Прэзідэнт на сустрэчы з міністрамі замежных спраў аб'яднання. Беларусь, з'яўляючыся старшынёй у ваенна-палітычным блоку, трымае на парадку дня важную дыскусію па складаных пытаннях бяспекі, артыкулюе праблемы, што ёсць сёння не толькі ў свеце, але і ў самім АДКБ. І, вядома, агітуе партнёраў іх вырашаць. Мінск зробіць усё, што ад яго залежыць, каб аднавіць і ўмацаваць давер у блоку. Салідарнасць, адзінства і супрацоўніцтва - нашы прыярытэты. Ды і час такі, не расслабішся. Тым больш калі агрэсіўная істэрыка на Захадзе  апошнім часам усё часцей заглушае голас розуму. Уся рыторыка сустрэчы - у рэпартажы Наталлі Брэвус (відэа).