Першага віцэ-прэзідэнта Ірана віталі ў Доме ўрада

17 октября 2023

Прэм'ер-міністр  Раман Галоўчанка адзначыў, што адносіны Беларусі і Ірана зараз на ўздыме. Абмен візітамі паміж краінамі ідзе на ўсіх узроўнях,  галоўнае - устойлівае развіццё супрацоўніцтва і адкрытасць па ўсіх тэмах ад міжнароднага парадку дня, дзе ёсць узаемная падтрымка, да двухбаковых кантактаў. Нягледзячы ні на якія цяжкасці і знешні націск, мы працягваем паспяхова ўзаемадзейнічаць. Нашай сумеснай перамогай прэм'ер назваў актыўную працу па імпартазамяшчэнні тавараў заходніх вытворцаў. А прыярытэтнымі праектамі ў развіцці беларуска-іранскіх адносін названа менавіта кааперацыя ў прамысловасці.

Усталююць і шматступеньчаты маніторынг выканання пагадненняў. Асаблівая ўвага энергетыцы і фармацэўтыцы, а таксама гуманітарнай сферы. У Беларусі вучыцца шмат студэнтаў з Ірана, таму гаварылі і пра важнасць хуткага прыняцця рашэнняў, узаемнае прызнанне дакументаў аб адукацыі. А па выніках перамоў ва ўрадзе падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж нашым Белнафтахімам і  іранскім Міністэрствам нафты (подпісы паставілі кіраўнікі гэтых ведамстваў).