Перамовы прэм'ер-міністраў Беларусі і Расіі пройдуць сёння ў Маскве

12 июля 2016

Актуальныя пытанні расійска-беларускага супрацоўніцтва - галоўная тэма сустрэчы прэм'ер-міністраў Беларусі і Расіі Андрэя Кабякова і Дзмітрыя Мядзведзева. Перамовы пройдуць сёння ў Маскве. Бакі абмяркуюць узаемадзеянне ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, закрануць і пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.