Парламенцкія выбары пройдуць у Беларусі згодна з законам і ў рамках Канстытуцыі

30 июля 2019

Пытанні арганізацыі электаральнай кампаніі Прэзідэнт абмеркаваў з кіраўніком Цэнтрвыбаркама Лідзіяй Ярмошынай.

Тэрмін паўнамоцтваў у парламента і Прэзідэнта мінае ў адзін год - у 2020-м. Закон не забараняе праводзіць гэтыя выбарчыя кампаніі адначасова. Але ў Беларусі,  так склалася практыка,   імкнуцца не сумяшчаць. Прэзідэнцкія выбары, як і планавалася, пройдуць у наступным годзе, а парламенцкія павінны адбыцца ўжо ў лістападзе. 

На сустрэчы Лідзія Ярмошына агучыла прапановы Цэнтрвыбаркама: правесці выбары ў Савет Рэспублікі 7 лістапада, а ў Палату прадстаўнікоў - 17-га. Аляксандр Лукашэнка даручыў прапрацаваць гэтыя прапановы, яшчэ раз праінфармаваць яго і падрыхтаваць адпаведныя праекты ўказаў да наступнага панядзелка. Размова  таксама ішла пра арганізацыю міжнароднага назірання за выбарамі - тут павінен прагучаць выразны сігнал: нікому не забаронена прыязджаць і глядзець, як у Беларусі праходзіць галасаванне. Абмяркоўвалі і пытанні інфармавання людзей аб кампаніі. Пазіцыя Кіраўніка дзяржавы адназначная - усё павінна прайсці адкрыта, дэмакратычна і згодна з законам. А ў аснове электаральных працэсаў  павінны ляжаць парадак і стабільнасць. Падрабязнасці сустрэчы - у нашых наступных выпусках.


Тэгі:

#Выборы 2019