Мінск - Санкт-Пецярбург: новыя аспекты супрацоўніцтва

1 февраля 2022

Пашырэнне гандлёва-эканамічных і гуманітарных стасункаў Мінска і Санкт-Пецярбурга. Сёння ў беларускай сталіцы прадстаўнічая дэлегацыя з горада на Няве. Адзін з ключавых пунктаў маршруту - Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, дзе губернатар расійскага рэгіёна сустрэўся з мінчанамі - былымі жыхарамі блакаднага Ленінграда. 

У сталічнай ратушы сёння прайшлі перамовы старшыні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Андрэя Бугрова са старшынёй заканадаўчага сходу Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Бельскім. Сярод галоўных тэм - новыя праекты ў заканадаўчай і культурнай сферах. 

У праграме наведванне і прамысловых прадпрыемстваў МАЗ, Амкадор, Белкамунмаш. Дарэчы, парк гарадскога грамадскага транспарту Санкт-Пецярбурга сёлета плануецца значна мадэрнізаваць. У тым ліку і пры дапамозе прадукцыі мінскіх заводаў. Так, МАЗ паставіць у горад на Няве амаль тысячу аўтобусаў. А Белкамунмаш - амаль 100 тралейбусаў.