Мемарыяльную дошку на месцы размяшчэння ў 1919 годзе Камісарыята па замежных справах адкрылі ў Мінску

20 января 2017

Ісці ў ручве сусветных працэсаў, у тым ліку ў кантэксце ўзаемадзеяння з Сусветнай гандлёвай арганізацыяй. Аб важнасці гэтага для Беларусі заявіў Уладзімір Макей. Ён прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця мемарыяльнай дошкі на месцы размяшчэння ў 1919 годзе Камісарыята па замежных справах. Падзея з'яўляецца важнай старонкай у гісторыі станаўлення беларускай дзяржавы. За гэты час змяняліся назвы і нашай радзімы, і знешнепалітычнага ведамства, але нязменнымі заставаліся прынцыпы міралюбнасці, добрасуседства, адкрытасці свету.

Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Беларусі: "Мы проста абавязаныя зрабіць так, каб беларуская гісторыя была апісаная аб'ектыўна. Што нашы карані беларускай дзяржавы ідуць глыбока ў мінулае. Што нам ёсць чым ганарыцца. Мы не чакаем, што мы адразу ж атрымаем зялёнае святло на ўступленне ў СГА, але перамовы з'яўляюцца вельмі важнымі, і я лічу, што беларускі бок абавязаны ісці ў ручве тых сусветных працэсаў, якія адбываюцца у тым ліку ў кантэксце нашага ўзаемадзеяння з Сусветнай гандлёвай арганізацыяй".

23-26 студзеня дэлегацыя Беларусі прыме ўдзел у раўндзе перамоў па далучэнні да СГА. Па словах міністра, плануецца ўдакладніць асобныя пазіцыі, а таксама давесці погляд беларускага боку на спрэчныя пытанні.