Лукашэнка: Светаўладкаванне, заснаванае на міжнародным праве, бурыцца

5 июля 2023

Беларусь прымае люстраныя меры па абароне свайго суверэнітэту, а нашы афіцэры адыгрываюць вырашальную ролю ва ўмацаванні абароназдольнасці краіны.

Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт на цырымоніі ўшаноўвання выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў. Гэтая цырымонія - даніна памяці пакаленню пераможцаў, якія вызвалялі нашу зямлю. Яна сімвалізуе пераемнасць нашых каштоўнасцяў.

У Палацы Незалежнасці сёння тыя, у чыіх руках абарона Радзімы ў цяперашні турбулентны час. Аляксандр Лукашэнка без прыкрас адзначыць, што гэта цяжкі і непрадказальны перыяд. Становішча вакол не дае расслабіцца.

Беларусь працягвае развіваць свой абарончы патэнцыял. Гэта люстраная мера па абароне суверэнітэту ў адказ на мілітарызацыю Захаду. А ключавым элементам у агульнай сістэме бяспекі павінны стаць сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы - людзі, адданыя сваёй краіне. Тыя, хто бярэ на сябе адказнасць за мір на роднай зямлі.

Па традыцыі кіраўнік дзяржавы асабіста адзначыў лепшых афіцэраў. За поспехі ў вучобе і ўзорнае выкананне воінскага абавязку Аляксандр Лукашэнка ўручыў выпускнікам лісты аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Беларусі.