Лукашэнка: Міністэрства замежных спраў сур'ёзна завінавацілася краіне

10 февраля 2022

Кадравы дзень у Прэзідэнта! Прызначэнні сёння гучныя. Так, новыя асобы ва ўрадзе: міністрам сельскай гаспадаркі стаў Ігар Брыло. Міністэрства адукацыі ўзначаліў Андрэй Іванец. Павел Муравейка - першы намеснік дзяржсакратара Савета Бяспекі. Акрамя гэтага, тры новыя намеснікі міністраў ў МЗС. Прызначаны таксама чатыры паслы - геаграфія іх адказнасці шырокая: ад Венгрыі, Харватыі, Босніі і Герцагавіны да Грузіі і В'етнама. Новы таксама пастаянны прадстаўнік Беларусі пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацый у Жэневе. 

Кадравыя рашэнні адбыліся таксама ў Белдзяржхарчпраме і ў медыйнай сферы. Падрабязнасці ў наступных выпусках.