Датэрміновае галасаванне на парламенцкіх выбарах стартуе ў Беларусі

12 ноября 2019

Пройдзе яно з 12 па 16 лістапада ўключна. Любы жыхар нашай краіны, які жадае аддаць свой голас загадзя, зможа гэта зрабіць з 10 раніцы да 7 вечара з перапынкам на абед з 2 да 4 гадзін дня. Усяго адкрыюцца каля 6 тысяч выбарчых участкаў. Дарэчы, у Беларусі інстытут датэрміновага волевыяўлення існаваў усе гады незалежнасці. Паводле звестак ЦВК, у ім бярэ ўдзел да траціны насельніцтва краіны. Нагадаем, ключавы дзень выбараў - 17 лістапада. А ўжо 18-га Цэнтрвыбаркам падвядзе прамежкавыя вынікі галасавання за кандыдатаў у Нацыянальны сход Беларусі. Адзначым, сёння ж ЦВК аб'явіць вынікі выбарчай кампаніі ў Савет Рэспублікі.


Тэгі:

#Выборы 2019