Дэлегацыя Кыргызстана наведала Парк высокіх тэхналогій

6 октября 2023

Працягваецца рабочы візіт дэлегацыі Кыргызстана ў Беларусь на чале з Нурланбекам Шакіевым. Сёння парламентарыі наведалі Парк высокіх тэхналогій. Госці адзначылі высокі ўзровень развіцця беларускага IT-сектара.

Па прыкладзе беларускага ПВТ у Кыргызстане створаны кластар у сферы інфармацыйных тэхналогій. Дэлегацыю асабліва зацікавіў вопыт укаранення IT у аграпрамысловую сферу, медыцыну і бяспеку.

Сёння ў ПВТ - больш за тысячу рэзідэнтаў. У Парку каля ста цэнтраў распрацоўкі замежных карпарацый. У 2021 годзе экспарт ПВТ дасягнуў абсалютнага рэкорду і склаў 3,2 млрд долараў. Летась - 2,7 млрд. Гэта каля 30 % усяго экспарту паслуг Беларусі. ПВТ сёння - гэта 4 % ВУП нашай краіны.