Беларусь і Расія падводзяць вынікі перамоў у Маскве

9 апреля 2023

Увесь тыдзень графік нашага Прэзідэнта быў прысвечаны беларуска-расійскаму супрацоўніцтву - ад пытанняў міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння да бяспекі. У Беларусі пабывалі губернатар Калужскай вобласці і дырэктар службы знешняй разведкі Расіі.

А ў сераду кіраўнік беларускай дзяржавы адправіўся з рабочым візітам у Маскву, дзе ў яго прайшлі перамовы з Прэзідэнтам Расіі. І ўжо на наступны дзень адбылося пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы (відэа).