Беларусь і Расія на Вышэйшым дзяржсавеце ў Санкт-Пецярбургу вызначылі прыярытэтныя кірункі ўзаемадзеяння на найбліжэйшыя тры гады

4 февраля 2024

Моцная эканамічная інтэграцыя і міжнародны імідж, а таксама саюзнае супрацоўніцтва з поўдня на поўнач. Беларусь і Расія вызначылі прыярытэтныя кірункі ўзаемадзеяння на найбліжэйшыя тры гады.

Адпаведная праграма прынята на Вышэйшым дзяржсавеце. Зрэшты, актуальны саюзны парадак дня абмяркоўваўся ў розных фарматах. Трохдзённы візіт нашага Прэзідэнта ў Расію атрымаўся вельмі насычаным.

Многія пытанні Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмяркоўвалі за зачыненымі дзвярыма. Перамовы доўжыліся штодня па 7-8 гадзін. А ўжо на пасяджэнні ВДС у прысутнасці дэлегацый палітыкі падвялі вынікі рэалізацыі саюзных праграм і расставілі цалкам пэўныя акцэнты: як і па якіх кірунках будуць працаваць далей.

Вынікі Вышэйшага дзяржсавета і прэзідэнцкіх перамоў абмяркуем з нашым аглядальнікам Ілонай Красуцкай (падрабязнасці ў відэа).