Беларусь і Казахстан падпісалі шэраг двухбаковых дакументаў

28 июня 2021

Гандлёва-эканамічныя адносіны - аснова двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі з Казахстанам. Аб гэтым сёння заявіў беларускі прэм'ер Раман Галоўчанка на сустрэчы са сваім калегам Аскарам Маміным. Наша ўрадавая дэлегацыя зараз з рабочым візітам у Казахстане. Асаблівая ўвага павышэнню ўзроўню лакалізацыі вытворчасці. На базе цэха па зборцы трактароў МТЗ у Казахстане ствараецца індустрыяльны парк, дзе будуць выпускаць уласныя кабіны, шкло і пластык для сельгастэхнікі, а таксама рыхтаваць кадры для работы на гэтай пляцоўцы. Цэнтр стане ядром развіцця далейшых кантрактаў, упэўнены кіраўнік беларускага ўрада.

Трохдзённыя перамовы ў Нур-Султане і Кастанаі стануць сур'ёзным імпульсам развіцця адносін ва ўсіх сферах, упэўнены прэм'ер Казахстана. Падпісаны шэраг дакументаў і кантрактаў, у прыватнасці, пагадненне паміж урадамі аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў галіне паставак нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь. Таксама МТЗ адправіць 590 трактароў у Казахстан на 10 мільёнаў долараў.