34 законапраекты ўключаны ў парадак дня вясновай сесіі Палаты прадстаўнікоў

25 января 2017

Яшчэ 20 дакументаў паступяць да дэпутатаў ад профільных міністэрстваў і ведамстваў у найбліжэйшы час. Аб гэтым было заяўлена сёння на пасяджэнні савета ніжняй палаты парламента з удзелам кіраўніцтва Палаты прадстаўнікоў і старшыняў пастаянных камісій. Арыенцірам у падрыхтоўцы нарматыўна-прававой базы стане праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2020 года. Сярод першарадных дакументаў названыя - аб прыватызацыі дзяржуласнасці, інвестфондах, антыманапольнай палітыцы, а таксама лібералізацыя адміністрацыйнага і падатковага заканадаўства.

Сёлета ў Палаце прадстаўнікоў пройдуць і парламенцкія слуханні па нацыянальнай сістэме адукацыі і пытаннях барацьбы з наркаманіяй, а таксама пяць семінараў - найбліжэйшы - 1 лютага па дзяржаўна-прыватным партнёрстве.