Зімовае надвор'е прагназуюць на гэтым тыдні

17 ноября 2014

Мокры снег і галалёдзіца. Перадзімовае надвор'е прагназуюць на гэтым тыдні. З Арктыкі павее прахалодай, а тэмпература будзе імкнуцца ніжэй за нуль. У аўторак па Мінскай вобласці ападкаў не чакаецца, уначы слупок тэрмометра апусціцца да мінус 2 градусаў, а днём - да 3. На працягу тыдня тэмпературны фон будзе вызначаць халодны антыцыклон.


Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Белгідраметэацэнтра: У Мінску чакаецца без істотных ападкаў. Ноччу 0 - мінус 2, днём плюс 1-2 градусы цяпла. У сераду, чацвер і пятніцу праз паўднёва-заходнія раёны будзе праходзіць малаактыўны атмасферны фронт, таму чакаюцца невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, слабыя галалёдныя з'явы. Тэмпература 0 - мінус 5 ноччу, днём плюс 2-3 градусы.


Пік пахаладанняў чакаецца ў суботу і нядзелю. Сіноптыкі не выключаюць утварэння месцамі снежнага покрыва. Нягледзячы на зімовы подых у большасці раёнаў тэмпература паветра адпавядае кліматычнай норме.