Зіма пачынае набіраць сілу

25 ноября 2013

Анамальна цёплыя восеньскія месяцы імкліва саступаюць пазіцыі мокраму снегу і замаразкам. Дарэчы, завей, якія абмяркоўваліся ўсімі на выхадных, метэаролагі пакуль не прагназуюць. Температура ноччу ў цэнтральным рэгіёне на гэтым тыдні апусціцца да мінус 9. А самая нізкая дзённая тэмпература - 4 градусы са знакам мінус. Непрыемныя адчуванні ад апошніх восеньскіх дзён узмацняе высокая вільготнасць паветра і галалёдзіца, асабліва небяспечная ў ранішнія гадзіны.


Дарэчы, снежань, паводле прагнозаў сіноптыкаў, абяцае быць традыцыйным для нашай краіны - дастаткова халодным і з часта пераменлівым надвор'ем.