Журналісты з Паднябеснай пабывалі ў Брэсцкай вобласці

2 мая 2018

Кітайскія журналісты прымаюць удзел у выставе СМІ ў Мінску. Больш за тое, для ўмацавання супрацоўніцтва паміж краінамі ў гэтыя дні арганізаваны цэлы прэс-тур для прадстаўнікоў медыя з Паднябеснай. Госці ўжо пабывалі ў Брэсцкай вобласці, дзе наведалі аграсядзібу, ацанілі прыгажосць Белавежскай пушчы і даведаліся пра гісторыю подзвігу абаронцаў Брэсцкай крэпасці.

Цэнь Даозюнь, журналіст (Кітай): "Беларусь я ўбачыў, як краіну лясоў. У вас чыстае паветра і выдатная прырода. Я тут і таму, што мяне цікавіць гісторыя. Брэсцкая крэпасць мяне вельмі ўразіла. Я бачу, як беларускі народ ставіцца да захавання памяці аб вайне і да свайго мінулага".

Таццяна Гагакова, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама: "Яны захопленыя прыгажосцю і гасціннасцю нашага краю. Яны здзіўленыя магчымасцям, якія сёння можа прадаставіць Брэстчына, як у прамысловым, так і ў культурным плане, у плане турызму. І сёння мы абмяркоўвалі з нашымі калегамі нават магчымасць рэалізацыі нашых патрыятычных праектаў".

Кітайскія журналісты таксама наведалі найбуйнейшы холдынг рэгіёна па вытворчасці малочных прадуктаў.