Журналісты Белтэлерадыёкампаніі знімуць фільм пра Чачэнскую Рэспубліку

21 июня 2019

Журналісты нашага медыяхолдынга знімуць фільм пра Чачэнскую Рэспубліку. Наконт гэтага сёння дамовіліся Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант і дырэктар Чачэнскай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Грозны"  Ахмед Дудаеў. Калегі азнаёміліся з магчымасцямі вытворчасці кантэнту, а таксама ўбачылі нашу самую вялікую студыю "600  метраў". 

Іван Эйсмант, Старшыня Белтэлерадыёкампаніі: "Чачэнская Рэспубліка нам вельмі цікавая. І ўвогуле мы сёння прагаварылі тое, што наша здымачная група адправіцца туды і абавязкова зніме фільм пра гэтую  шматпакутную рэспубліку, якая за апошнія гады дабілася вялікіх поспехаў і вакол якой  вельмі шмат міфаў і небыліц. Вось нам хацелася б усе гэтыя міфы развеяць".

Ахмед Дудаеў, памочнік кіраўніка Чачэнскай Рэспублікі, дырэктар Чачэнскай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Грозны": "Мы будзем аказваць інфармацыйным групам з гэтага канала поўнае садзейнічанне ў нас у рэгіёне. Ёсць пункты судакранання, якія нас цікавяць у плане працы ў інтэрнэце. Мы будзем цікавіцца і будзем прасіць кіраўніцтва гэтага тэлеканала, каб у перспектыве паглядзелі магчымасць, каб мы змаглі нейкіх нашых супрацоўнікаў адправіць сюды для павышэння кваліфікацыі або адсюль запрасіць нейкіх экспертаў, каб абмяняцца вопытам менавіта з нашымі рэгіянальнымі інфармацыёншчыкамі".

Адзначым, сёння тэлерадыёкампанія "Грозны" лідар на рынку інфармацыйных паслуг на Паўночным Каўказе.  З 16 гадоў існавання  апошнія 6  вяшчае кругласутачна.