Жыццё Марыі Заблоцкай - падручнік найноўшай гісторыі

7 октября 2014

У Беларусі ёсць доўгажыхары-рекадсмены. Самаму ўзроставаму - 114 гадоў. Больш чым 500 беларусаў вылічаюць свой узрост трохзначнымі лічбамі. З самай пажылой жыхаркай Віцебскай вобласці - Марыяй Заблоцкай 112 гадоў - сустрэлася наш карэспандэнт Вольга Маслоўская.


Яе жыццё - падручнік найноўшай гісторыі. Нарадзілася пры цары ў сям'і сялян, у школу хадзіла ў рэвалюцыйныя гады. Перажыла Вялікую Айчынную, паднімала сельскую гаспадарку. Гаворыць, пра лёгкае жыццё ведала толькі па кнігах. Паўнавартаснай адукацыі хоць і не атрымала, але заўсёды любіла чытаць. Яна дагэтуль памятае вершы, завучаныя сто гадоў назад.


Марыя Заблоцкая, жыхарка Наваполацка: Я ж вучылася ў Ленінградзе, вось і навучылася: Сквозь волнистые туманы пробирается луна….


Унукі Марыі Заблоцкай ужо на пенсіі, не забываюць і дарослыя праўнукі. Расказваюць: Марыя Заблоцкая ў родзе не адзіная доўгажыхарка - яе маці пражыла 102 гады.


Валянціна Рудніцкая, дачка: Не курыць, не п'е - гэта вялікая справа. Акрамя таго, паўжыцця пражыла ў сельскай мясцовасці. Там прыгажосць такая, чыстае паветра.


Андрэй Адзіночкін, начальнік упраўлення Наваполацкага гарвыканкама:Як у любым горадзе нашай краіны такой катэгорыі грамадзян асаблівая ўвага надаецца. Перш за ўсё, гэта наведванне магазінаў, уборка памяшканняў. Развіваюцца і новыя віды паслуг - сацыяльная цырульня, сацыяльная пральня, дзе па мінімальных цэнах іх могуць абслужыць.


У цэлым у Беларусі 557 чалавек, чый узрост вылічаецца трохзначнымі лічбамі. Найбольшая колькасць доўгажыхароў - у Гродзенскай вобласці.


Рэкорд даўгалецця належыць францужанцы Жанне Кальман. Яна нарадзілася ў 19 стагоддзі і памерла ва ўзросце 122 гадоў. Дарэчы, у дзясятку найстарэйшых жыхароў планеты толькі адзін мужчына.


Аднагодкаў Марыі Заблоцкай у Наваполацку няма. Але ўжо зусім хутка яшчэ адна жыхарка гэтага горада будзе прымаць віншаванні са 100-гадовым юбілеем.