Жыхары пасёлка Акцябрскі Смалявіцкага раёна расказалі, чаму галасуюць датэрмінова

23 февраля 2024

Аддаць свой голас на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў - гэта магчыма зрабіць датэрмінова на выбарчых участках з 12 да 19 гадзін без перапынку па суботу ўключна. Пры сабе пашпарт або іншы дакумент, які пацвярджае асобу. Актыўныя гэтымі днямі як сталіца, так і жыхары Мінскай вобласці. Па даных Цэнтральнай выбарчай камісіі, на сёння свой голас у падтрымку кандыдатаў у Мінску аддалі больш за 23 % выбаршчыкаў, а ў цэнтральным рэгіёне - звыш за чвэрць. Так, у пасёлку Акцябрскі Смалявіцкага раёна з трох тысяч жыхароў 2400 - выбаршчыкі. Многія працуюць у АПК. У самім пасёлку адзін выбарчы ўчастак, асабліва шматлюдна тут у абедзенны час.

Адзіны дзень галасавання - 25 лютага. У нядзелю аддаць свой голас за кандыдата можна з васьмі раніцы да васьмі вечара.