Жыхары і госці Брэста не перастаюць дзяліцца сваімі ўражаннямі ў сацыяльных сетках

8 сентября 2019

Жыхары і госці Брэста не перастаюць дзяліцца сваімі ўражаннямі і настроем ад  свята.
Гэтымі днямі сацыяльныя сеткі напоўненыя яркімі эмоцыямі.
Гэта кадры карнавала і святочнага шэсця. Не пакідае горад і музычны настрой. 
Сапраўдны сюрпрыз паднесла брастаўчанам папулярная беларуская група NaviBand.  Удзельнікі выступілі на вуліцы Савецкай. 
Гараджане не прапусцілі магчымасць зрабіць сэлфі і з любімымі артыстамі. Злавілі на вуліцах горада і Алену Варабей, якая прыехала павіншаваць родны Брэст з юбілеем. 
У скарбонку зорных фота трапілі і кадры з вядомым вакалістам Джо Лін Цёрнерам. 

Дзеліцеся сваім настроем з намі! Стаўце наш хештэг #atn