Жыхары Гомеля далучыліся да рэспубліканскай ініцыятывы "За Беларусь"

19 сентября 2020
Неабыякавыя да лёсу Радзімы жыхары Гомеля далучыліся да маштабнай рэспубліканскай ініцыятывы "За Беларусь". У шэсці з дзяржаўным флагам гараджане прайшлі па галоўных вуліцах абласнога цэнтра. Яркіх фарбаў калоне дадалі паветраныя шары ў колерах нацыянальнай сімволікі. Стартавала калона ад плошчы Перамогі. У маршруце  прыпынкі ля знакавых месцаў горада, у тым ліку  ля брацкага пахавання герояў, якія ваявалі за вызваленне Беларусі. Яно ж стала фінішным пунктам маршруту. Тут да мемарыяла ля Вечнага агню ўдзельнікі міратворчай акцыі ўсклалі жывыя кветкі.

Акцыі за мір, бяспеку і спакой у Беларусі працягваюцца і ў іншых рэгіёнах краіны. Сваю грамадзянскую пазіцыю беларусы выяўляюць праз спорт, творчасць і моладзевыя ініцыятывы.


Тэгі:

#Выборы 2020