Жыхароў Зямлі чакае самы вялікі супермесяц

13 ноября 2016

Прыгожую і рэдкую астранамічную з'яву можна будзе назіраць сёння ўначы, калі дазволіць надвор'е. Упершыню амаль за 70 гадоў Месяц падыдзе максімальна блізка да Зямлі, ды яшчэ і ў момант поўні. У выніку візуальна ён будзе падавацца значна большым і ярчэйшым за звычайны.