Люстраная дата 22.02.2022 - у загсах сталіцы вясельны бум

22 февраля 2022

Дзень шасці двоек - 22.02.20.22.  Сімвалічную люстраную дату для рэгістрацыі шлюбу выбралі многія маладыя пары. Яны вераць, што такое рэдкае спалучэнне лічбаў - шчаслівае для маладой сям'і і гэты адметны дзень будзе памятным удвая. Найбольшы ажыятаж па традыцыі ў сталічным Палацы шлюбаў.  Нягледзячы на тое што сёння аўторак,  у чарзе  больш за 20 пар.  

Многія пары запісваліся на рэгістрацыю загадзя, браніравалі чаргу за паўгода, а то і за год. У загсах да рэдкай даты былі гатовыя. Марш Мендэльсона ў сталічным Палацы грамадскіх абрадаў гучыць кожныя 15 хвілін.