"Зялёная хваля - 2021": злёт юных інспектараў дарожнага руху

20 апреля 2021
Самыя кемлівыя, хуткія і смелыя. Гарадскі злёт юных інспектараў дарожнага руху стартаваў у Мінску. Дзевяць каманд - па адной ад кожнага раёна сталіцы - будуць змагацца не толькі за званне лепшых, але і за магчымасць прадстаўляць Мінск на рэспубліканскім этапе. Удзельнікі, а гэта 100 чалавек, прадэманструюць свае здольнасці і ўменне віртуозна кіраваць веласіпедам - на пляцоўцы імправізаванага аўтагарадка, які разгарнуўся на беразе Камсамольскага возера. Таксама школьнікі пакажуць сваё веданне дарожных знакаў і разметкі, навучацца аказваць першую дапамогу пацярпелым.

Наперадзе яшчэ два конкурсныя дні. Паспаборнічаюць юныя інспектары і ў творчых конкурсах, напрыклад, на лепшы агітацыйны плакат.