Заўтра прагназуюць дажджы і парывісты вецер

11 октября 2017

Адкладваць парасоны ў бок пакуль што не трэба. Заўтра сіноптыкі зноў прагназуюць дажджы і парывісты вецер. Раніцай таксама магчымы туман, так што вадзіцелям трэба быць пільнымі і асцярожнымі. Тэмпература паветра ўначы не перавысіць 10 градусаў, а ўдзень магчыма да плюс 15-ці.