Заўтра Хавер пакіне тэрыторыю Рэспублікі Беларусь

7 декабря 2013

На шчасце, нічога падобнага Хавер не прынёс. Пакалашмаціўшы Еўропу, да Беларусі ён дабраўся, разгубіўшы асноўныя сілы. Зрэшты, можа быць, гэта толькі пакуль? І толькі ў Мінску? Спытаемся пра гэта ў службы, якая пару дзён таму заклікала да пільнасці на фоне Хавера. Прама зараз на прамой сувязі МНС - памочнік міністра, прэс-сакратар Віталь Навіцкі (відэа).


Тым не менш, у многіх раёнах захоўваецца парывісты вецер. Дарожная тэхніка працавала ўсю ноч. Асаблівых нараканняў няма. ДАІ просіць аўтаўладальнікаў выконваць правілы паркоўкі і не пакідаць машыны на праезнай частцы, каб не перашкаджаць працы снегаўборачнай тэхнікі. Фактаў маштабнага адключэння электраэнергіі таксама не зафіксавана. Нагадаем, паводле прагнозаў, ужо заўтра ад Хавера і зусім нічога не застанецца. Хіба што снежаньскія гурбы, калі зноў жа будуць абяцаныя мінус 3.