Абараніць дзяцей ад нядбайных бацькоў

28 ноября 2013
Сёння ў Мінскім аблвыканкаме абмяркоўвалі вынікі рэалізацыі Дэкрэта аб дзяржаўнай ахове дзяцей у сацыяльна небяспечных сем'ях. Прадстаўнікі адукацыі, МУС і пракуратуры наладзілі відэаканферэнцыю з райвыканкамамі вобласці. Кіраўнікі раёнаў далі сваю справаздачу. Акрамя станоўчых момантаў, засяродзілі ўвагу і на праблемных пытаннях.

Алег Лаўрухін, пракурор Мінскай вобласці: Праблема ў тым, што многія абавязаныя асобы знаходзяцца ў вышуку, хаваюцца, ухіляюцца ад працы. І таму ў ідэале дасягнуць 100% пакуль, з улікам слабога сумлення гэтага кантынгенту, не ўяўляецца магчымым.

Ала Кардаш, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Мінскага аблвыканкама: Колькасць сацыяльных сірот пры жывых бацьках у Мінскай вобласці паніжаецца
За 7 гадоў дзейнасці дэкрэта значна знізіліся паказчыкі сацыяльнага сіроцтва і ўзровень злачынстваў непаўналетніх. У бацькоўскіх правах адноўлены 360 бацькоў.