Пасяджэнне Савета Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі прайшло ў Пскове

4 сентября 2023

Аб будучых праектах Саюзнай дзяржавы гаварылі сёння ў Пскове. Тут прайшло пашыранае пасяджэнне Савета Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Бакі ўтрымліваюць нядрэнны тэмп у працэсе інтэграцыі.

Прыклад таму - лічбы тавараабароту. Сёлета за студзень – чэрвень ён склаў  23,5 млрд долараў. Гэта плюс 3,5 млрд у параўнанні з такім жа перыядам 2022-га. Немалаважную ролю адыгрываюць міжрэгіянальныя сувязі. Толькі сёлета адбыліся тры дзясяткі двухбаковых рабочых груп. Завяршаецца падрыхтоўка чатырох новых сумесных праграм і трох праектаў. Дарэчы, узносы Беларусі і Расіі ў бюджэт Саюзнай дзяржавы ў наступным годзе плануюць павялічыць больш чым на траціну - гэта 38 %.

Якія праекты найбольш перспектыўныя? І што сёння абмяркоўвалі парламентарыі дзвюх краін? Рэпартаж з Пскова Аліны Лапо. Падрабязнасці ў відэа.