Намеснік міністра па падатках і зборах Беларусі Ігар Скрыннікаў - госць праграмы "Скажынемаўчы"

21 февраля 2023

Зразумелую падатковую сістэму выпрацоўвае эканамічны блок урада. Пра гэта ў праекце "Скажынемаўчы" расказаў намеснік міністра Ігар Скрыннікаў. Як прыклад - новы падатак на прафесійны даход. Аплаціць яго можна дыстанцыйна, і сістэма сама падлічыць, колькі сродкаў пойдзе у фонд сацабароны. А прадпрымальнікам трэба вызначыць за першы квартал, па якой сістэме яны будуць працаваць далей - плаціць падаходны падатак ці адзіны.

Усё інтэрв'ю з намеснікам міністра па падатках і зборах глядзіце на YouTube-канале "Беларусь 1".