За Усебеларускім народным сходам пільна сочаць за мяжой

12 февраля 2021

На адрас удзельнікаў маштабнага форуму паступіла больш як 150 тэлеграм з розных краін свету. Увагу да мерапрыемства выявілі і нашы замежныя калегі. Выказванні Прэзідэнта станавіліся інфападставамі - гэта можна прасачыць па загалоўках замежных інфармагенцтваў, газет і інтэрнэт-версій вядомых СМІ. Зацікаўленасць прэсы адзначаная ў Брытаніі, Арменіі, ЗША, Літве, Кітаі і Расіі.