За Усебеларускім народным сходам назіралі ў Брэсцкай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі

13 февраля 2021

Трымалі руку на пульсе галоўнай падзеі краіны і медыкі. У кардыялагічным аддзяленні Брэсцкай бальніцы хуткай дапамогі напружаная праца. На лячэнні ў стацыянары знаходзяцца 60 пацыентаў, і на абходзе трэба надаць увагу кожнаму. Нягледзячы на гэта, тут імкнуцца не выпусціць нічога важнага з таго, аб чым гаварылі ў сталіцы. Бальніца хуткай дапамогі - адна з найстарэйшых медыцынскіх устаноў Брэста. Сёння тут аказваюць дапамогу на высокім узроўні. Паўтара года таму ў бальніцы правялі мадэрнізацыю: прыбудавалі новы корпус і з'явілася сучаснае абсталяванне.

Аказваць экстранную дапамогу ўрачам дапамагае найноўшы апарат МРТ. Тэхніка праводзіць дэталёвую дыягностыку мяккіх тканін і даследуе галаўны мозг літаральна па міліметры. Гэта дазваляе медыкам адсочваць найменшыя змены ў арганізме пацыента і своечасова прызначаць эфектыўнае лячэнне.