За мінулыя выхадныя па дапамогу да медыкаў звярнулася 10 жыхароў сталіцы

28 июля 2014
За мінулыя таксама спякотныя выхадныя па дапамогу да медыкаў звярнулася 10 жыхароў сталіцы са скаргамі на сонечныя і цеплавыя ўдары, а таксама апёкі. Урачы нагадваюць, што пры анамальна высокай тэмпературы неабходна выпіваць да 2 з паловай літраў вадкасці за дзень, апранаць лёгкае і светлае адзенне і галаўныя уборы, па магчымасці не знаходзіцца на сонцы людзям з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі.

Ігар Юркевіч, старшыня камітэта па ахове здароўя Мінскага гарвыканкама: Мы плануем накіраваць кіраўнікам буйных прадпрыемстваў горада рэкамендацыі па пераглядзе рэжыму працы прадпрыемстваў, абмежаваць работы на адкрытай прасторы Гаррамаўтадара, Мінскбуда менавіта ў гадзіны максімальнай сонечнай актыўнасці, рэкамендаваць ранні пачатак рабочай змены.


Таксама ва ўсіх зонах адпачынку ля вадаёмаў сталіцы ў самыя спякотныя дні будуць выведзены дадатковыя брыгады хуткай меддапамогі.