Юбілей Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі

27 ноября 2020

Мінскаму абласному інстытуту развіцця адукацыі 80 гадоў! Установа - адна з найстарэйшых у нашай краіне ў сістэме павышэння кваліфікацыі педагогаў. На яе базе таксама займаюцца арганізацыяй пазашкольнай дзейнасці рэгіёна, праводзяць не толькі абласныя, але міжнародныя навукова-практычныя канферэнцыі. Дарэчы, зараз у інстытуце каля 200 супрацоўнікаў. Ушанаванне педагогаў адбылося сёння падчас святочнага мерапрыемства.

Госці свята не толькі пазнаёміліся з гісторыяй установы, але і наведалі тэматычныя выставы, музей, ацанілі і тэхнічнае абсталяванне інстытута.