Погляд на Полацк скрозь стагоддзі

14 июня 2020
Полацк - гэта асаблівае месца для кожнага беларуса. Менавіта там многія  стагоддзі таму зараджалася наша нацыянальная гісторыя і дзяржаўнасць. А сёння актыўна развіваюцца перспектыўныя галіны прамысловасці. У горадзе і раёне распрацаваны комплексны план развіцця. Ён уключае ў сябе як мадэрнізацыю асобных прадпрыемстваў, так і будаўніцтва новых вытворчасцяў. Так, маштабная будоўля ўжо ідзе на "Полацк-Шкловалакно". Тут узводзяць цэх па выпуску электраізаляцыйных тканін, гэты матэрыял выкарыстоўваецца ў вырабе дэталяў для камп'ютараў і мабільных тэлефонаў. Пашырае свой асартымент і Полацкі малочны камбінат, а на базе біямехзавода ствараецца рэгіянальны комплекс па перапрацоўцы другаснай сыравіны. Новыя вытворчасці, натуральна, прадугледжваюць новыя рабочыя месцы. Таму ў Полацку працуюць над пашырэннем жыллёвага фонду, пры гэтым не забываюць і аб турыстычнай прывабнасці. 

На старажытны горад скрозь стагоддзі зірнуў Аляксандр Лучонак (відэа).