Выхадныя - сонечныя і спякотныя, а з панядзелка - навальнічныя ліўні

24 июня 2016

Выхадныя - сонечныя і спякотныя, а з панядзелка - навальнічныя ліўні - вецер з захаду Еўропы на наступным тыдні прынясе вельмі зменлівае надвор'е. Заўтра і ў нядзелю яшчэ гарачыня з Афрыкі, слупкі тэрмометраў дасягнуць 31-го са знакам плюс. Павышаны і ўзровень пажаранебяспекі ў лясах - у большасці лясных масіваў - трэці, але на выхадныя можа павялічыцца да чацвёртага класа пажаранебяспекі з пяці магчымых. І, паводле папярэдніх прагнозаў, ліпень будзе сухім і гарачым.