Выхадныя прынясуць пахаладанне

20 ноября 2015

Мокры снег, галалёд і туман у прагнозах на выхадныя. Паветра са Скандынавіі прынясе халоднае і вільготнае надвор’е. Заўтра дажджы. Днём +3… +5. У нядзелю цёплае паветра з Атлантыкі канчаткова выцесняць паўночныя вятры. Уначы прагназуюцца замаразкі да -2, а днём слупкі тэрмометраў не падымуцца вышэй за тры градусы. У пачатку наступнага тыдня тэмпература яшчэ панізіцца, а ападкі будуць у асноўным ужо ў выглядзе снегу.

Вадзіцелям, якія не паспелі змяніць летнія шыны на зімовыя, рэкамендуецца зрабіць гэта як мага хутчэй. І максімальна быць уважлівымі падчас руху.