Выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах правядуць кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў

12 сентября 2017

Выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах правядуць таксама кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў Беларусі. Сёння запланавана сустрэча са старшынёй Дзяржпагранкамітэта Анатолем Лапо, 14 верасня прыём правядзе кіраўнік Дзяржкамітэта па стандартызацыі Віктар Назаранка і ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка. 15 верасня адбудзецца сустрэча з міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімірам Калтовічам і міністрам юстыцыі Алегам Сліжэўскім. Таксама прыёмы пройдуць 19, 22, 27 і 28 верасня.