Другая серыя цыкла "Мы - беларусы" - пасля "Панарамы"

8 октября 2015

Чаму ў Нясвіж аж да пачатку 21 стагоддзя турысты прыязджалі выключна на лячэнне? Як на аскепках вялікай краіны нараджалася новая Беларусь? У якіх умовах "кавалася" наша першае алімпійскае золата? І хто планаваў спусціць па Дняпры знакаміты "Славянскі кірмаш"? 

Сёння вечарам адразу пасля "Панарамы" новая частка трохсерыйнага дакументальнага цыкла Агенцтва тэленавін "Мы - беларусы". Аўтары другога фільма пастараліся паглядзець на шлях незалежнай краіны даўжынёй 21 год вачамі не эканамістаў і палітолагаў, а звычайных беларусаў: медыцына, адукацыя, сацыяльныя гарантыі, і, вядома, спорт і культура.