Уся ўвага дзецям - у краіне стартуе рэспубліканская дабрачынная акцыя "Нашы дзеці"

14 декабря 2021

Няпростая знешнепалітычная сітуацыя зусім не прычына, каб дарослыя праблемы пакінулі без цуду тых, хто ў яго верыць.

Па традыцыі  ў гэтыя пераднавагоднія тыдні ў краіне стартуе рэспубліканская дабрачынная акцыя "Нашы дзеці". На працягу месяца кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, кампаніі і грамадскія арганізацыі наведваюць дзяцей у дамах-інтэрнатах, у апякунскіх сем'ях, бальніцах і рэабілітацыйных цэнтрах, каб павіншаваць дзяцей з навагоднімі святамі і ўручыць падарункі. Без увагі не застануцца і дзеці бежанцаў, якія зараз знаходзяцца на беларуска-польскай мяжы. Кадры першага дня добрага пераднавагодняга марафона сабрала Святлана Чарнова.