Усе прадпрыемствы рэальнага сектара эканомікі Беларусі працуюць у штатным рэжыме

26 октября 2020

Усе прадпрыемствы рэальнага сектара эканомікі Беларусі працуюць у штатным рэжыме. Гэта нам паведамілі ва ўрадзе. БелАЗ, МАЗ, Беларуськалій, Нафтан і МТЗ гэта пацвярджаюць. Па стане на 10 раніцы вытворчасці не спынены, як гэта падносяць асобныя тэлеграм-каналы. Таксама канцэрн "Белнафтахім" аспрэчыў інфармацыю аб забастоўцы на прадпрыемстве "Гродна Азот".

Аляксандр Цішчанка таксама адзначыў - на іншых прадпрыемствах канцэрна становішча штатнае, яны працуюць у звычайным рэжыме.