Усе нюансы маючага адбыцца ў кастрычніку перапісу насельніцтва ў Беларусі

18 июля 2019

Беларусам упершыню будзе прапанавана адказаць на пытанне: ці плануеце вы дзяцей? А таксама  аб працоўным статусе, што дасць поўную карціну занятасці ў асобным горадзе або пасёлку. Упершыню трэба будзе раскрыць,  наколькі шырокія вашы прысядзібныя ўчасткі.  Усё гэта - нюансы маючага адбыцца ў  кастрычніку  перапісу насельніцтва. Праводзіцца ён  раз у 10 гадоў. Яшчэ адна навіна - запоўніць перапісныя лісты  можна будзе ў інтэрнэце з 4 кастрычніка.

Будзе арганізаваная работа  мабільных груп і на вялікіх прадпрыемствах. Да прыкладу,  у Магілёўскім рэгіёне пададзена звыш 300  такіх заявак. У кампаніі будуць задзейнічаныя   амаль паўтары тысячы перапісчыкаў. У тым ліку з удзелам студэнтаў-валанцёраў.