Урач-эпідэміёлаг са Швецыі: адсутнасць каранціну дапаможа выпрацаваць калектыўны імунітэт

10 мая 2020
Як бы хацелася, каб у гэтай няпростай для ўрачоў сітуацыі здаровым было яшчэ і інфармацыйнае поле. Пакуль жа вірус фэйкаў і неправеранай інфармацыі працягвае з'яўляцца на розных рэсурсах. На тыдні здымачная група Першага канала пазбавілася акрэдытацыі за фэйкі аб каранавірусе ў нашай краіне.

А пакуль папраўляюцца людзі, урады многіх краін сёння напружана думаюць, як аздаравіць эканоміку. Жорсткія каранцінныя меры, пра якія яшчэ зусім нядаўна ўпэўнена гаварылі як пра адзінае правільнае  рашэнне, сёння абяцаюць вялізныя дзіркі ў бюджэце. І зараз сусветная дыскусія  хутчэй пра тое, каго і як падтрымаць. А галоўнае - дзе знайсці грошы. Еўропа паступова адкрываецца, хаця людзі дагэтуль гінуць сотнямі. Але рэальнасць такая, што працаваць і зарабляць усё ж трэба. 

Перанясёмся ў Швецыю. Там выходзіць з каранціну не трэба проста таму, што яго не ўводзілі. Краіна адзіная ў Еўрасаюзе выразна прытрымліваецца сваёй стратэгіі. Там  адкрыты грамадскія месцы, кафэ, школы, дзіцячыя сады, ходзіць  транспарт. 

Сэнсу ў лакдаўне тут не бачаць. Па-першае, ён  пацягне эканамічныя страты. Па-другое, няма 100-працэнтнай упэўненасці ў эфектыўнасці татальных абмежавальных мер. Два галоўныя правілы ў Швецыі зараз - мыць рукі і захоўваць дыстанцыю. Так, абмежаванні ёсць, так, яны выразна прапісаныя. І галоўнае - іх эфектыўнасць залежыць ад сумлення кожнага жыхара. 

Эпідэміёлагі са Стакгольма лічаць, што адсутнасць каранціну дапаможа выпрацаваць калектыўны імунітэт. На яго і стаўка, калі будзе другая хваля эпідэміі. Вакцына з'явіцца яшчэ не хутка.

Зрэшты, лепш паслухаць меркаванне з першых вуснаў. Наш карэспандэнт Ксенія Пякарская пагутарыла з урачом-эпідэміёлагам са Швецыі. Доктар Пол Фрэнкс узначальвае кафедру генетыкі і малекулярнай эпідэміялогіі ў Лундскім універсітэце Швецыі (відэа).



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя