Узрост для танцаў не перашкода

26 ноября 2013

Сярод удзельнікаў Вялікага навагодняга балю, які адбудзецца ў Нацыянальным тэатры оперы і балета, ёсць і такія, хто ўжо некалькі разоў справілі васямнаццаць. Але і ім мазуркі, паланэзы і вальсы не горшыя, чым моладзі. 17 ці 70 - не мае ніякага значэння для таго, хто хоча правесці навагоднюю ноч на танцполе - пераканалася Антаніна Станкевіч.


Кожны панядзелак без спазненняў - на рэпетыцыю. Не прыкмеціць гэтую пару немагчыма. І па ўсім бачна: за плячыма маюць добрую танцавальную базу. Па-першае, прафесійны абутак. А па-другое - постаць у даволі дарослых людзей такая, што нават і васямнаццацігадовые пазайздросцяць. Ала і Анатоль тлумачаць: танцамі займаюцца даўно, а навагоднія балі ўжо сталі любімым спосабам баўлення вольнага часу ў іх сям'і.


Людзей, якія даўно справілі 50, а тое і больш, сярод удзельнікаў балю ледзь не палова. І задача іх - не толькі сачыць за паводзінамі моладзі, як раней. На танцполе яны гатовыя скласці ім неслабую канкурэнцыю.


Амаль 5 дзясяткаў гадоў педагагічнага стажу, але сё ння прыйшлося апынуцца ў ролі вучня. Літаральна без пяці хвілін семдзесят, аднак хвалюецца перад балем, як дзяўчынка. Ды і запаветны запрашальны білет атрымала ў якасці падарунку да дня нараджэння.


Арганізатары ж навагодняга балю рады ўсім удзельнікам, незалежна ад прафесіі і сацыяльнага статусу, і тым больш узросту. Таму што танцу ўсе ўзросты пакорныя.