Магчымасць атрымання вышэйшай адукацыі ў БДУ прэзентавалі для юных гасцей з Кітая

19 августа 2015

Каля паўсотні хлопцаў і дзяўчат ад 9 да 15 гадоў разам са сваімі выкладчыкамі не толькі даведаліся пра гісторыю вядучай ВНУ і перавагі навучання ў Беларусі, але і прайшліся па «геалагічнай алеі». Экскурсія па музеі землязнаўства геаграфічнага факультэта БДУ стала апошнім сюрпрызам для маленькіх гасцей з Кітая. Дзеці амаль два тыдні адпачывалі на Нарачы ў цэнтры «Зубраня». Сёння візіт кітайскай дэлегацыі ў Беларусь завяршаецца.
Зараз вышэйшую адукацыю ў БДУ атрымліваюць 800 студэнтаў з Кітая. Яшчэ каля двух соцень маладых людзей - на факультэце даўніверсітэцкай падрыхтоўкі. Адзначым, што паміж БДУ і рознымі ўніверсітэтамі Кітая заключана больш за 40 пагадненняў.