Узбуджана крымінальная справа па факце ўзрыву на тэрыторыі гаражнага кааператыва ў Мінску

9 ноября 2020

Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па факце ўзрыву на тэрыторыі гаражнага кааператыва ў Мінску. Зараз следчыя працягваюць працу на месцы здарэння.

Паводле інфармацыі СК, каля 14 гадзін у адным з гаражоў на вуліцы Аўтамабілістаў адбыўся ўзрыў. У выніку інцыдэнту абрынуліся жалезабетонныя перакрыцці на плошчы каля двухсот квадратных метраў. Цалкам былі разбураныя чатыры гаражы, яшчэ два пашкоджаныя часткова, таксама пацярпелі сем легкавых аўтамабіляў. Акалічнасці таго, што адбылося, высвятляюцца.