Пытанні маральна-духоўнага выхавання моладзі абмяркоўвалі ў Барысаве на навукова-практычным семінары

2 апреля 2021
Пытанні маральна-духоўнага выхавання моладзі і як дапамагчы ёй сарыентавацца ў грамадскім жыцці з улікам выклікаў часу. Гэта абмяркоўвалі сёння ў Барысаве падчас навукова-практычнага семінара. Ён сабраў на адной пляцоўцы кіраўніцтва вобласці, выкладчыкаў і настаўнікаў навучальных устаноў, школьнікаў, навучэнцаў каледжаў і ліцэяў, а таксама прадстаўнікоў духавенства. Пытанні духоўна-маральнага  напрамку дзяржава паспяхова вырашае ў тандэме з царквой.

Для ўдзельнікаў духоўнага семінара  падрыхтавалі і тэматычную  выставу

Лепшыя сярэднія спецыяльныя і прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы цэнтральнага рэгіёна прэзентавалі свае праекты маральна-духоўнай накіраванасці.