Валанцёры высадзілі сотні саджанцаў у дапамогу лясгасам

7 апреля 2021
Акцыя "Тыдзень лесу" прадоўжыцца ў Беларусі па 10 красавіка. Сярод задач - захаваць якасць і шчыльнасць ляснога фонду, а таксама развіваць новыя зялёныя аазісы. Так, у Смалявіцкім раёне спецыялісты дэпартамента па энергаэфектыўнасці высадзілі сотні саджанцаў на плошчы каля гектара. 

Летась валанцёрамі высаджана больш за 23 млн дрэў. Асноўнымі лесаўтваральнымі пародамі традыцыйна сталі хвоя, елка і бяроза.